У Беларусі па тэхналогіі 3Д мадэлявання прааперавана 50 дзяцей

6 декабря 2019
Размова - аб карэкцыі паталогій. Пры гэтым   сярэдні ўзрост пацыентаў - 1 год. Тысяча аперацый - гэта карэкцыя прыроджанага парока сэрца. Палову з іх  праводзяць малаінвазіўным  метадам.  Гэта значыць без разрэзаў на целе малога, астатнія - на адкрытым сэрцы. У гэтым выпадку  70 % пацыентаў  патрабуецца поўнае спыненне сэрца. Каб не рызыкаваць каштоўнымі хвілінамі пры цяжкіх дыягназах,    хірургі адпрацоўваюць этапы аперацыі на спецыяльных макетах сэрца, надрукаваных на 3Д прынтары. Летась такая тэхналогія выратавала жыцці 12-ці пацыентам. Яшчэ 15  атрымалі другі шанец на жыццё ўжо сёлета. Упершыню такую аперацыю правялі ў 2016 годзе. За 3 гады  новая методыка падарыла другое нараджэнне 50 малым.

Сярод іх - і шчаслівая гісторыя маленькай Арыны. Наша здымачная група наведала яе,  каб у пярэдадзень  Новага года паказаць - цуды сапраўды здараюцца. На фатаграфіі Арыне 31 тыдзень. Менавіта на гэтым УГД разам са здымкам мама Юлія атрымала і нечаканую навіну, што сэрца яе малой сфарміравана няправільна, і жыць з такой паталогіяй дзіця  наўрад ці  зможа. 

Ні секунды на роздумы,  дзяўчынка ўбачыць гэты свет. Мама паверыла ў цуд - і ён здарыўся. Арына з'явілася на свет у Польшчы, але ўжо праз 5 дзён за яе здароўе сур'ёзна ўзяліся спецыялісты нашага Дзіцячага хірургічнага цэнтра. Першую аперацыю Арыне зрабілі, калі ёй споўніўся  месяц, праз год - другое ўмяшанне з прымяненнем тэхнолагі 3Д прынтара. Зараз Арыне тры з паловай. Дзяўчынка танцуе, малюе, катаецца на самакаце. Больш нічога не пагражае яе жыццю і добраму самаадчуванню. 

Маленькая Арына - адна з першых пацыентаў ДХЦ, каму прыроджаны парок  сэрца выпраўлялі, прымяніўшы  новую тэхналогію. Усё пачынаецца з пастаноўкі дыягназу, далей магнітна-рэзанансная тамаграфія - так урач  атрымлівае двухмерны малюнак органа. І ўжо пасля спецыяльная праграма пабудуе 3Д мадэль маленькага сэрцайка, якое і будзе раздрукавана на спецыяльным прынтары.

Вось гэта сэрцайка падгадаванага пацыента. Пластыкавая мадэль - дакладная копія органа. Дзякуючы ёй,  хірург можа дбайна вывучыць прыроджаны дэфект: напрыклад звужэнне, пашырэнне сасудаў або адтуліны ў міжжалудачкавай перагародцы і,  адпаведна,  падабраць патрэбны аперацыйны метад. Нягледзячы на тое, што такое сэрцайка займае траціну маёй далоні,  на яго друк можа спатрэбіцца ад 4 гадзін да сутак. Дзякуючы такому метаду ўрачам  даступная опцыя "рэпетыцыйная аперацыя", а разам з ёй і магчымасць адпрацаваць  на макеце ўсе неабходныя этапы хірургічнага ўмяшання.

 Метад 3Д мадэлявання фактычна падарыў другое нараджэнне паўсотні маленькіх беларусаў. Адзін з апошніх прааперыраваны паўтары тыдні назад. 5-месячны пацыент нарадзіўся з адсутнасцю лёгачнай артэрыі.  Зараз малы знаходзіцца ў рэанімацыі пад назіраннем медыкаў. За яго будучыню дактары спакойныя. Пасля рэабілітацыі дзіця адправіцца дахаты, а маленькае пластыкавае сэрцайка - у скарбонку поспехаў спецыялістаў, на памяць аб яшчэ адным  выратаваным  жыцці.