Метэазалежных людзей чакае касмічная атака

9 января 2014
Менавіта на сёння астраномы прагназавалі сур'ёзную магнітную буру. Прычынай хвалявання стала воблака плазмы, якое напярэдадні вырвалася з Сонца і некалькі гадзін таму зблізілася з нашай планетай. Прычым, гэта ўспышка Х-класа. На мове прафесіяналаў - самая магутная за апошнія гады.

Чым, акрамя мігрэні, пагражае сонечная пасылка, высвятляла Вольга Давідовіч.

Сонца пайшло на рэкорд з самага пачатку новага года - ужо 1 студзеня на нашым свяціле навукоўцы заўважылі невялікую групу плям, якая імкліва разрасталася да неверагодных памераў. У выніку было зафіксавана парадку 116 плям. Прычым, самая буйная - у два разы больш чым Зямля. Ну, а 7 студзеня на Сонца адбылася цэлая серыя ўспышак. Адна з іх апынулася асабліва магутнай і суправаджалася выкідамі каранальнай масы.

Выпраменьванне дасягнула Зямлі менш, чым праз 10 хвілін пасля пачатку ўспышкі, неўзабаве да нашай планеты дайшлі магутныя і хуткія струмені зараджаных часціц, ну, а ўжо сёння - аблокі плазмы, якія і справакавалі моцныя магнітныя буры. Гэта прыводзіць да збояў тэхнікі і мабільнай сувязі. У такія дні згараюць трансфарматары, могуць адбыцца веерныя адключэнні і аварыі. У ЗША нават адмянілі старт грузавога касмічнага карабля. Ёсць таксама пагроза і для людзей - паводле назіранняў навукоўцаў, магнітныя буры забіраюць значна больш жыццяў на Зямлі, чым розныя катастрофы і тэракты. У такія дні значна павышаецца колькасць выпадкаў інфаркта міякарда, гіпертанічнага крыза і інсульта. Шматлікія пакутуюць ад мігрэняў, боляў у суставах. Могуць абвастрыцца і хранічныя захворванні, ёсць небяспека дэпрэсіі або проста дрэннага настрою. Медыкі раяць асабліва ўважліва паставіцца да свайго здароўя і не ператамляцца. Адмовіцца ад курэння, алкаголю, тлустай, вострай і салодкай ежы, піць як мага больш вадкасці, а таксама… сачыць за навінамі - бо Сонца зараз знаходзіцца ў фазе максімальнай актыўнасці за бягучы 11-гадовы цыкл. На ім адзначаныя яшчэ чатыры групы цёмных плям, цалкам здольных у найбліжэйшы час выклікаць новыя магнітныя буры.


Зрэшты, ёсць у магнітнай падзеі і зваротны бок - эстэтычны. Як высветлілася, менавіта падчас магнітных бур на небе можна ўбачыць сапраўднае палярнае ззянне. Калі дазволіць надвор'е, то назіраць дзіўную па сваёй прыгажосці з'яву беларусы змогуць ужо найбліжэйшымі гадзінамі.