Метэорны струмень Леаніды. Сёння беларусы змогуць убачыць зарапад, які здараецца раз у 33 гады

17 ноября 2018

Сёння ўначы беларусы змогуць убачыць зарапад. Штогод у лістападзе Зямля сустракаецца з самым вядомым метэорным струменем Леаніды, які атрымаў сваю назву, дзякуючы сузор'ю Льва. Чакаецца, што ў гадзіну можна будзе ўбачыць ад 15 да 25 метэораў. Такія яркія зарапады адбываюцца раз у 33 гады, таму наступны сапраўдны метэарытны лівень астраномы прагназуюць толькі ў 2031 годзе.