Завеі ідуць у Беларусь

18 декабря 2017

Сіноптыкі некалькі хвілін таму абнавілі прагноз на гэты тыдзень. Чакаюцца парывы ветру да 18 метраў за секунду. Сапраўднае зімовае надвор'е захаваецца мінімум да сярэдзіны тыдня - днём мінус 5, уначы месцамі да 10 марозу.

Уладзімір Каляда, інжынер-сіноптык Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі: "У найбліжэйшыя суткі чакаецца ўплыў паўднёвага цыклона, які рухаецца з чорнага мора. Па ўсходніх рэгіёнах - снег, завея, уначы па Гомельскай і Магілёўскай вобласці моцны снег. Выпісана папярэджанне аб неспрыяльнай з'яве надвор’я".

Паводле прагнозаў сіноптыкаў, бліжэй да выхадных зноў пацяплее. Па поўдні да плюс 2 градусаў.