Завея ахутае сёння паўднёвы ўсход Беларусі

4 февраля 2018
Раніцай па Гомельскай, Магілёўскай і ўсходзе Брэсцкай абласцей сіноптыкі прагназуюць працяглыя моцныя ападкі, у асноўным мокры снег. На большай частцы тэрыторыі краіны чакаецца ўзмацненне ветру да 20 метраў за секунду. Тэмпература днём будзе ад мінус аднаго да мінус чатырох.