Месяц па навядзенні парадку стартаваў у Мінскай вобласці

2 апреля 2020
7 соцень новых дрэў і кустоў з'явяцца ў Дзяржынскім раёне. Падчас месяца па навядзенні парадку там таксама высадзяць 8 тысяч кветкавай расады. Працаваць на зямлі пачалі ўжо сёння. Прыбралі больш за 6 гектараў паркавых тэрыторый. Супрацоўнікі жыллёва-камунальных службаў таксама выкарчавалі каля 50 сухіх дрэў. На іх месцы з'явяцца новыя дарослыя насаджэнні. Акрамя гэтага, у Дзяржынску фарбуюць агароджы, рамантуюць дарогі і аднаўляюць тратуары.

Добраўпарадкуюць і месцы адпачынку каля вадаёмаў, усталююць новыя лаўкі, ценявыя навесы. Асаблівую ўвагу напярэдадні  75-годдзя Вялікай Перамогі нададуць воінскім пахаванням і помнікам.