Месяц навядзення парадку стартуе 15 сакавiка ў Мінску

12 марта 2021
Жыллёва-камунальныя службы запрашаюць гараджан далучацца да масавага прыбірання. З надыходам цяпла пачнецца добраўпарадкаванне дваровых тэрыторый, дзіцячых пляцовак, рамонт вулічнага абсталявання, замена кантэйнераў. Акрамя таго, на гэты год запланаваны комплексны капітальны рамонт тэрыторый вакол дамоў. Усяго такіх аб'ектаў  15  ва ўсіх раёнах сталіцы.

Па традыцыі вялікая ўвага і азеляненню горада. За першыя месяцы вясны плануюць высадзіць 17 тысяч дрэў i кустоў.