Месяц навядзення парадку працягваецца ў сталіцы і вобласці

31 марта 2016

Прыбіраюць паркі, скверы, месцы масавага адпачынку і пляжныя зоны. Акрамя камунальных службаў, актыўна задзейнічаныя і працоўныя калектывы, грамадскія аб'яднанні і проста неабыякавыя грамадзяне. Антаніна Станкевіч убачыла, як ідзе добраўпарадкаванне ў Клецку.

Нягледзячы на тое што да адкрыцця купальнага сезона яшчэ далёка, клецкі пляж ужо амаль прывялі ў парадак. Адну частку вадаёма цалкам ачысцілі ад раслін, падсыпалі свежага пяску. Засталося хіба што паставіць кабінкі для пераапранання, лаўкі і урны. Другую частку сажалкі пакінулі некранутай, і нават сёння сюды прыязджаюць жыхары раёна, каб пакарміць сям'ю лебедзяў.

У кожнай з гэтых жанчын нямала спраў. Па-першае, ёсць асноўнае месца працы, а яшчэ сям'я, дзеці і шматлікія хатнія клопаты. Аднак сёння яны знайшлі час, каб прыбраць старое апалае лісце ў скверы побач з сельскім домам культуры.

Акцыя "Жанчыны за!" супала якраз з месяцам па навядзенні парадку. Жыхары вёскі Кухчыцы доўга не думалі: усе яны як адна за чысціню і парадак. Прызнаюцца: як толькі скончаць работы ў скверы, прымуцца за вялікую паркавую зону насупраць, каб летам і мясцовым жыхарам і гасцям было прыемна адпачываць.

Ала Сянькевіч частуе нас вадой з крыніцы. Мясцовыя вераць: яна засцерагае ад хваробы і робіць думкі светлымі і чыстымі. Падысці да цудатворнай крыніцы даволі лёгка: добраўпарадкаваная дарожка, акуратны калодзеж, ёсць вядро - папіць можа кожны. Яшчэ год таму падабрацца да вады маглі хіба што старажылы: знайсці крыніцу ў хмызняку маглі самыя дасведчаныя.

Зараз чысціню і парадак наводзяць ва ўсіх раёнах без выключэння. Асаблівую ўвагу надаюць месцам масавага адпачынку, пляжным зонам, паркам, скверам, прыдарожным лясам. Да 30 красавіка ўсе работы павінны быць скончаныя.