Месяц навядзення парадку працягваецца ў Мінску

14 октября 2019
У Мінску працягваецца месяц добраўпарадкавання. Да зялёных службаў далучыліся і моладзевыя арганізацыі. Гэтым разам прадстаўнікі Саюза моладзі высаджвалі дрэвы каля гістарычнага помніка «Белая дача», а таксама прыбіралі смецце і апалае лісце. На навядзенне парадку прыйшлі цэлымі сем'ямі. Сваё дрэва кахання пасадзіла і сямейная пара, якая сёлета адзначае 55-годдзе сумеснага жыцця. Іван і Інэса Давыдоўскія падзяліліся сакрэтам сямейнага даўгалецця.

На працягу ўсяго кастрычніка не толькі гарадскія службы, але і самі мінчане будуць наводзіць парадак у сталіцы: высаджваць дрэвы, прыбіраць дваровыя тэрыторыі і пад'езды.