Мясцовыя жыхары і эколагі ратуюць ўнікальнае балота пад Мінскам

11 июля 2013

На 200 гектараў Вецярэвіцкага заказніка прэтэндуе мясцовы торфабрыкетны завод. Заказнік мясцовага прызначэння багаты на чырвонакніжныя расліны і рэдкія для ўсёй краіны дрэвы. Чаму каштоўныя тэрыторыі на мяжы знікнення?


У тэме разбіралася Аляксандра Драгун. 6 гадоў таму на гэтым месцы быў векавы хваёвы лес і непрахадныя балоты. Калісьці ахоўныя землі адносіліся да Вецярэвіцкага заказніка. Па вузкіх сцежках складана было прайсці чалавеку, цяпер жа з лёгкасцю праязджае трактар.


Дробнаплодныя журавіны, чарнічная вярба, векавы рэліктавы лес. На тэрыторыі заказніка знаходзяцца рэдкія і ўнікальныя віды раслін і дрэў. Урадлівая глеба Вецярэвіцкага заўсёды прыцягвала мясцовы торфабрыкетны завод. Адваяваўшы большую частку заказніка пад здабычу торфу, прадпрыемства разлічвае на астатнія 200 гектараў.


Навіна ўзрушыла жыхароў бліжэйшых вёсак і экалагічную грамадскасць. У абарону заказніка ўжо сабрана 250 подпісаў і некалькі тысяч галасоў праз Інтэрнэт.


Страта ад торфаздабычы на рэліктавых участках заказніка складае амаль паўтара мільёна долараў. Зямля, якую зараз выкарыстоўваюць пад торфаздабычу, не раз станавіліся прычынай пажараў. Самы вялікі і трагічны здарыўся 13 гадоў таму. Тады палі гарэлі з мая па верасень.


Паводле ацэнак разведкі торфабрыкетнага завода, карысных выкапняў тут хопіць на 10 гадоў. Праўда, сёння спецыялісты і зусім ставяць пад сумненне залежы торфу.


У адваротным выпадку, калі апошні рэліктавы ўчастак зраўняюць з зямлёй, спатрэбяцца сотні гадоў, каб гэтая тэрыторыя зноў стала часткай унікальнага заказніка.