Меры прафілактыкі каранавіруса распрацоўваюць у "Вялікім камені"

28 января 2020
Руку на пульсе трымаюць і ў "Вялікім камені". Комплекс мер прафілактыкі па папярэджанні распаўсюджвання каранавіруса ў Беларусі зараз распрацоўваюць у індустрыяльным парку. Зараз тут адпускная пара ў сувязі са святкаваннем кітайскага Новага года. Многія супрацоўнікі паехалі на радзіму ў Паднябесную. Да сярэдзіны лютага чакаюць іх вяртання, а гэта каля 400 работнікаў і самой адміністрацыі парка, і будаўнічых падрадных арганізацый. Таму зараз абмяркоўваюць, як знізіць да мінімуму рызыку пранікнення новага штаму пнеўманіі, у тым ліку размова ідзе пра закупку цеплавізараў. Па фінансавую дапамогу звярнуліся да кітайскіх партнёраў. 

Таксама ў парку "Вялікі камень" адменены ўсе замежныя камандзіроўкі ў КНР, надзённыя пытанні з партнёрамі з Паднябеснай абмяркоўваюць анлайн праз відэасувязь.