Некалькі месяцаў федэрацыя трымае гэтае пытанне на кантролі. Улетку ўрад зацвердзіў паніжальныя каэфіцыенты для разліку аплаты пражывання, але ўласнікі абмежаваліся мінімальным паніжэннем. А таму прыкметна паменшыць камунальныя плацяжы ў інтэрнатах не атрымалася. Зараз прапаноўваецца выпрацаваць адзіныя падыходы па ўсёй краіне. Распрацоўваць цэнавую палітыку будзе Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.
Дынаміку платы за інтэрнаты прафсаюзы разглядаюць у рамках агульнага маніторынгу цэн на тавары і паслугі.Ён праводзіцца ўжо больш як год. На гэты момант у краіне ў цэлым стабільная сітуацыя з цэнамі на прадукты. У групе рызыкі, дзе адзначаецца павышэнне, толькі бабовыя, проса і мяса птушкі.













