Якія ідэі гучалі і чаго чакаць бізнесу, даведаемся ў нашага карэспандэнта Святланы Лук’янюк.
Тое, што ўрад разгледзіць у найбліжэйшы час першы пакет мер падтрымкі рэальнага сектара, сярэдняга і малога бізнесу, а таксама ІП стала вядома ў пачатку тыдня. Так, мы тут ідзём паэтапна, кропкава вызначаем, якім сферам патрэбна зараз дадатковая дапамога або адтэрміноўка па рахунках. Тое, што ляжыць на паверхні, - гэта турбізнэс, гасцінічны, агульнае харчаванне і транспартныя кампаніі. Пры закрытых межах у краін-партнёраў попыт на гэтыя паслугі знізіўся, адпаведна, упалі і прыбыткі.
Так, цяперашнія цяжкасці беларускага бізнесу напрамую звязаныя з міжнароднымі праблемамі. У свеце імкліва змяняецца эканамічная сітуацыя і Беларусь не засталася ў баку ад гэтага шторму, гаворыць прэм'ер Сяргей Румас. Парушаны традыцыйныя лагістычныя ланцужкі, не выконваюцца кантракты або ідуць з вялікімі затрымкамі. Як забяспечыць стабільную працу сваёй эканомікі, галіновае міністэрства сабрала ўсе прапановы. Выбраць дзейсныя меры менавіта зараз - галоўная задача.
Падатковыя канікулы і адтэрміноўка па арэндзе
Як выйсці з найменшымі стратамі, абмяркоўваюць як раз зараз ва ўрадзе. Пасяджэнне вячэрняе, і адразу, як стартавала, не абяцала быць кароткім і хуткім. Кожнае ведамства па сваім калідоры прапанавала свае крокі. Вывучалі вопыт і еўрапейскіх краін, і Еўразійскага эканамічнага саюза. А тое, што цікавіць бізнес, ці будуць падатковыя канікулы і адтэрміноўка па арэндзе?Больш магчымасцяў для крэдытавання
Ад банкаў бізнес жадае, і ён агучваў гэта напярэдадні ў Мінэканомікі, фінансавай падтрымкі і разумных ставак па крэдытах. І Нацбанк ужо змякчыў патрабаванні па выдачы пазык. Камерцыйныя - атрымалі больш свабоды ў рашэнні, напрыклад, даваць адтэрміноўку па выплаце крэдытаў і на які тэрмін. А таксама самастойна вызначаць дадатковую суму ў доўг, ацэньваючы, вядома, і рызыкі па кожным прадпрыемстве.Меры для стабільнай работы эканомікі будуць прымацца паэтапна, з улікам сітуацыі на рынках краін-партнёраў, куды прадаюць беларускія тавары і адкуль купляюць сыравіну. Пасля ўзгаднення ўсіх пазіцый урад прадставіць пакет прапаноў Прэзідэнту.













