Меры па мінімізацыі рызык распаўсюджвання інфекцыі

4 июня 2020
Уладальнікам магазінаў, кафэ і майстэрань МАРГ па ўзгадненні з Міністэрствам аховы здароўя рэкамендуе забяспечыць работнікаў сродкамі  засцярогі: маскамі і антысептыкамі. Выпечку і іншыя харчовыя прадукты прадаваць  ва ўпакоўцы, на касах  разлічваць у пальчатках, а таксама праводзіць дэзынфекцыю памяшканняў. Такія меры  прымаюцца  для нераспаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі. Датычыцца гэта і буйных аб'ектаў, і пунктаў продажаў садавіны, гародніны ў палатках, а таксама інтэрнэт-гандлю. Некаторыя пакуль  грэбуюць такой прафілактыкай. 

У выпадку парушэнняў падчас маніторынгу ўсю інфармацыю адправяць мясцовым уладам. А яны могуць і аштрафаваць кіраўнікоў гандлёвых пунктаў, грамадскага харчавання  і бытавога абслугоўвання.