Меркурый прайшоў паміж Зямлёй і Сонцам

10 мая 2016
Гэтая касмічная з'ява адбываецца ўсяго каля 13-ці разоў за стагоддзе. Апошні раз яна назіралася ў 2006 годзе. У НАСА за праходжаннем планеты адначасова сачылі тры спадарожнікі. Меркурый быў бачны як маленькая чорная кропка, што перасякае край Сонца. Планета пачала рух уздоўж сонечнага дыска напярэдадні днём. З'яву, якая заняла каля сямі з паловай гадзін, лепш за ўсё было відаць на ўсходнім узбярэжжы ЗША.