Мэр Мінска сустрэўся з удзельнікамі Сусветнага кангрэса рускай прэсы

11 июля 2017

Мінск заўсёды адкрыты для сустрэч і супрацоўніцтва. Гасціннасць - адзін з прыярытэтаў беларускай сталіцы. Пра гэта сёння заявіў мэр Андрэй Шорац на сустрэчы з удзельнікамі Сусветнага кангрэса рускай прэсы. Дыялог адбыўся ў Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Журналістаў на прэс-канферэнцыі цікавілі тэндэнцыі ў развіцці горада. Дзейнасць жыллёва-камунальнай гаспадаркі, якасць вады, працаўладкаванне, падтрымка малога бізнесу, а таксама развіццё веларуху і электратранспарту. Андрэй Шорац адказаў на некалькі дзясяткаў пытанняў.

Аляксандр Гур-Ар'е, удзельнік XIX Сусветнага кангрэса рускай прэсы (Ізраіль): "Мяне як эканаміста зацікавіла сістэма падтрымкі малога бізнесу, я гэтым займаюся ў нас у Ізраілі таксама ў вольны ад тэлеканала час. У свеце ўжо даўно зразумелі: малы бізнес - гэта лакаматыў, які цягне эканоміку. Зразумела, што ёсць глабалізацыя і буйныя карпарацыі, але малы бізнес дазваляе вырашыць пытанні занятасці насельніцтва".

Нарміна Ахундава, удзельніца XIX Сусветнага кангрэса рускай прэсы (Азербайджан): "У 950-годдзе Мінска хачу пажадаць росквіту вашаму гораду, і тая спрадвечная чысціня і шчырасць, якая ўласцівая беларускаму народу, хай уплывае на нас усіх - прадстаўнікоў міжнародных СМІ".

Мінск прымае Сусветны кангрэс рускай прэсы ўжо другі раз. У гэтыя дні ў сталіцы працуюць прадстаўнікі рускамоўных масмедыя з пяцідзесяці краін. Сёння госці пазнаёміліся з экспазіцыяй Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.