Мяняць шыны на летнія пакуль рана

16 марта 2018

ДАІ рэкамендуе вадзіцелям не спяшацца са зменай гумы. Зараз на дарогах даволі складаныя ўмовы. Рэзкае пахаладанне прынясе галалёдзіцу. Тармазны шлях аўтамабіля пры гэтым павялічваецца. А снег будзе абмяжоўваць бачнасць. Вадзіцелям варта выконваць хуткасны рэжым і дыстанцыю.

Пешаходам таксама варта быць асабліва ўважлівымі. Пераходзіць дарогу трэба толькі ва ўстаноўленых месцах.