Менш як два тыдні застаецца да галоўнай палітычнай падзеі - выбараў Прэзідэнта 2015

28 сентября 2015

Міжнародныя назіральнікі ў рэгіёнах ацэньваюць не толькі падрыхтоўку ўчасткаў для галасавання, але і кампетэнтнасць выбарчых камісій.

Выбарчыя ўчасткі Беларусі практычна гатовыя да правядзення датэрміновага галасавання. Зараз члены выбарчых камісій складаюць канчатковыя спісы выбаршчыкаў. Кожны можа праверыць наяўнасць свайго прозвішча, наведаўшы выбарчы ўчастак, размешчаны недалёка ад месца жыхарства. Нагадаем, ужо з 6 кастрычніка беларусы змогуць датэрмінова галасаваць за аднаго з чатырох кандыдатаў у Прэзідэнты. Да гэтага моманту на ўсіх участках будуць размешчаны кабінкі для галасавання, празрыстыя ўрны і агітацыйная інфармацыя.

Выбарчая кампанія ў Беларусі праходзіць спакойна і адкрыта

Так ацанілі перадвыбарную падрыхтоўку ў Брэсце міжнародныя назіральнікі адВыканкама СНД. Эксперты сустрэліся з прадстаўнікамі выбарчых камісій, наведалі некалькі ўчасткаў для галасавання ў абласным цэнтры і ў Брэсцкім раёне. Падчас маніторынгу доўгатэрміновыя назіральнікі звярнулі ўвагу на дэталі: наколькі ўсё адпавядае выбарчаму заканадаўству, а таксама праверылі выбарчыя камісіі на кампетэнтнасць.

Мурат Ташыбаеў, міжнародны назіральнік ад місіі СНД, Казахстан:

"У Брэсцкай вобласці, паводле маіх звестак, мільён трыста тысяч выбаршчыкаў. І сёння выбаршчыкі ўнесены практычна ў спісы, якія былі пададзены выканаўчай уладай. Гэтыя спісы звераны ў ваенкаматах, ЗАГСах. У арганізацыйным плане ніякіх заўваг у нас няма".

Маніторынгавая група ад місіі СНД у найбліжэйшыя дні прадоўжыць сваю працу ў паўднёва-заходнім рэгіёне. Заўтра плануецца наведванне ўчасткаў у Жабінкаўскім і Камянецкім раёнах.