МК "Трасцянец" сёння стаў месцам правядзення суботніка для дэпутатаў

20 апреля 2019

Мемарыяльны комплекс "Трасцянец" сёння стаў месцам правядзення суботніка для дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі. Самы першы абеліск у памяць аб знішчаных у канцлагеры быў устаноўлены ў 1963 годзе  ў вёсцы Вялікі Трасцянец. Каля Вечнага агню парламентарыі сустрэліся з малалетнімі вязнямі лагераў смерці, якія сёння жывуць у Беларусі,  і ўсклалі кветкі ў памяць не толькі аб загінуўшых тут людзях, але і кожным трэцім беларусе, якога мы страцілі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

У год 75-годдзя вызвалення Беларусі дэпутаты разам з тымі, хто перажыў вайну, у парку ля мемарыяльнага комплексу заклалі алею і пасадзілі фруктовы сад, які быў на гэтым месцы да вайны. Яблыні сталі сімвалам мірнага жыцця.