Мемарыяльную дошку з імёнамі загінуўшых абаронцаў Айчыны адкрылі ў Першамайскім раёне

7 мая 2015

Мемарыяльную дошку з імёнамі 33 загінуўшых абаронцаў Айчыны адкрылі сёння на мітынгу-рэквіеме ля брацкай магілы ў Першамайскім раёне сталіцы. Ушанаваць памяць савецкіх ваеннапалонных, партызан і мірных жыхароў прыйшлі кіраўніцтва Мінгарвыканкама, дэпутаты, ветэраны вайны, курсанты Ваеннай акадэміі, а таксама школьнікі. Усяго каля ста чалавек удзельнічалі ва ўрачыстым мерапрыемстве. Аркестр Ваеннай камендатуры прапанаваў музычную частку праграмы.

На брацкіх  пахаваннях  рэгулярна ўшаноўваецца памяць загінуўшых салдат, а таксама ўстанаўліваюцца іх прозвішчы. На Усходніх могілках  на мемарыяльную дошку нанесены 29 прозвішчаў, а  на могілках па вуліцы Талбухіна вызначаны асобы сямі чалавек. У далейшым работы па ўсталяванні імёнаў загінуўшых на брацкіх пахаваннях прадоўжацца.