Мемарыяльная экспазіцыя "Сцяна Памяці" з’явілася ў аграгарадку Вендараж Магілёўскага раёна

25 мая 2019

Гэта вынік доўгай працы школьнікаў і настаўнікаў па пошуку даных пра лёсы і гераічнае мінулае ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны - ветэранаў, якія пражывалі на тэрыторыі мясцовага сельскага савета. Сёння з іх нікога ўжо няма сярод жывых. Былі сабраныя аповеды родных герояў. І ў гонар юбілею вызвалення Беларусі  75 фотаздымкаў суайчыннікаў ўпрыгожылі абеліск.

У такой знамянальны дзень у школе прайшла і ўрачыстая цырымонія прыняцця ў піянеры вучняў 4 класа.