Тут узгадалі трагедыю Мінскага гета. У 42-м у гэтым знакавым месцы расстраляны і пахаваны амаль 5 тысяч яўрэяў, сярод якіх - дзеці. У знак духоўнай талерантнасці ў акцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі каталіцкай, праваслаўнай, іудзейскай і мусульманскай канфесій. Сярод удзельнікаў і нашчадкі сведкаў трагічных падзей.
Мемарыял "Яма" ў цэнтры беларускай сталіцы стаў адным з сімвалаў гістарычнай памяці розных народаў. І сёння да манумента ўсклалі кветкі. Памяць аб загінуўшых на гэтым месцы ў ваенныя гады ўшанавалі хвілінай маўчання.













