Мемарыял у памяць ахвяр генацыду адкрылі ў вёсцы Дунаі

5 августа 2022

Усенародная памяць і напамін аб трагічных падзеях. У вёсцы Дунаі ў Лагойскім раёне ўрачыста адкрыты мемарыял. У гэтым месцы ў гады вайны нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі зажыва ўсіх жыхароў, а вёску ператварылі ў попел. 38 чалавек, сярод іх 9 дзяцей, сталі ахвярамі генацыду, а ўвекавечаны ў камні-валуне дакумент (копія акта спаленай вёскі) стане напамінам аб падзеях тых гадоў. 

На тэрыторыі Беларусі ў вайну было спалена 9 200 вёсак, больш за 5 000 згарэлі разам з людзьмі. Адкрыццё мемарыяла ў Год гістарычнай памяцi - магчымасць паказаць сапраўдную карціну ваеннай трагедыі і ўвекавечыць загінуўшых мірных жыхароў пайменна.