Мемарандум аб паразуменні падпісалі кіраўнікі міністэрстваў аховы здароўя Польшчы і Беларусі

21 апреля 2017

Курс на сумесныя навуковыя даследаванні, адукацыйныя праекты і аказанне меддапамогі пры надзвычайных сітуацыях. Мемарандум аб паразуменні ў Мінску падпісалі кіраўнікі міністэрстваў аховы здароўя Польшчы і Беларусі Канстанцін Радзівіл і Валерый Малашка. Госцю ў НПЦ анкалогіі і радыялогіі імя Аляксандрава паказалі магчымасці лабараторыі канцэрагенезу і ПЭТ-цэнтра. Адзначым, гэта першы візіт Канстанціна Радзівіла ў нашу краіну ў якасці міністра.