Сапраўды горача будзе ўвесь тыдзень і ў Беларусі. Ужо сёння тэмпература дасягнула 32 градусаў. І гэта, як абяцаюць сіноптыкі, далёка не мяжа. Афрыканская спёка прыйдзе ў Беларусь на выхадныя.
У такія гарачыя дні адно выратаванне - адпачынак ля вады. Беларусь багатая месцамі дзіўнай прыгажосці. А вядомыя ў народзе мелавыя кар'еры і зусім можна назваць сапраўдным цудам беларускай прыроды. Тут вада набывае нетыповае для нашага края адценне. Аднак гэтыя месцы ўсё ж вытворчыя, а не турыстычныя.
Расказвае Дзмітрый Смірноў: Такая карціна - з некалькімі дзясяткамі аўтамабіляў на імправізаванай паркоўцы, калі нават у цені плюс 33 - характэрная амаль для ўсіх тутэйшых кар'ераў. Відавочцы гавораць - на выхадныя колькасць адпачывальнікаў вырастае ў некалькі разоў. У сацыяльных сетках ужо ствараюць супольнасці ахвочых збегчы з душнай кватэры да бірузовай вады.
Па нумарных знаках ужо зразумела - так званыя беларускія Мальдывы нават без рэкламнай кампаніі сталі брэндам раёна. Хтосьці сюды едзе па некранутую прыроду, другія па экстрым. Некаторыя ж турысты ўсё ж разумна асцерагаюцца за жыццё. Хоць адмовіць сабе захапіцца нерэальнымі краявідамі ўсё ж не могуць.
Дарэчы, ваду ў гэтых кар'ерах для аналізу ніхто не браў. Хімічны састаў вядомы толькі тэарэтычна.
Ірына Красоўская, кандыдат геолага-мінералагічных навук, дацэнт кафедры геалогіі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Машэрава: Пры павышэнні вільготнасці крэйдавых парод літаральна на 1-2 % змяняюцца вязка-пластычныя ўласцівасці. Пры павелічэнні вільготнасці да 20-30 % такая змена можа быць небяспечная для тэхнічных прац. Гэта ліпкае дно, якое перашкаджае перамяшчацца, калі яго ўскаламуціць змяняе празрыстасць вады - гэта адна з асноўных небяспек.
У той жа час, улады, роўна як і ўладальнікі гэтых кар'ераў, катэгарычна супраць шырокага піяру гэтых месцаў. Практычна пасля кожнага моцнага ліўня ландшафт гэтых маляўнічых месцаў змяняецца. Вада скідае тоны пяску назад у кар'ер, змяняючы абрысы берагоў і робячы гэтыя месцы яшчэ больш небяспечнымі.
І ўсё ж беларускія Мальдывы, здаецца, хутка назаўжды закрыюць свой купальны сезон. Папярэдні праект не прадугледжвае тут стварэнне зон адпачынку, а, наадварот, рэкультывацыю земляў на працягу найбліжэйшых 5 гадоў. Іншымі словамі - кар'еры проста засыплюць.














