Меламаны ўсяго свету сёння ўспамінаюць хіты "Песняроў"

1 сентября 2019

Лідар па колькасці прададзеных пласцінак у краіне і першы калектыў Савецкага Саюза, які адправіўся на гастролі ў ЗША.

Легендарнаму калектыву спаўняецца 50 гадоў. Гурт пад кіраўніцтвам Уладзіміра Мулявіна праславіўся рэпертуарам, у аснове якога ляжаў беларускі фальклор. Музыканты працавалі як у эстрадным жанры, так і прэзентавалі  больш буйныя формы - такія, як рок-опера. У залатым фондзе музычнай індустрыі іх песні "Белавежская пушча", "Волагда", "За паўгадзіны да вясны",  "Беларусь", "Касіў Ясь канюшыну". У гонар юбілею сёння ля Белдзяржфілармоніі адбудзецца памятнае мерапрыемства. 

Як зараджаўся музычны брэнд Беларусі? Чым жывуць сёння тыя, хто стаяў  ля вытокаў легендарнага ВІА, і пераемнікі справы Мулявіна? А таксама прызнанні музыкантаў аб расколе вядомага калектыву. Усё гэта глядзіце сёння вечарам у праграме "Галоўны эфір".