Меламанаў каля чыгункі папярэдзіць мабільны дадатак

5 декабря 2018

У Брэсцкай вобласці ў тэставым рэжыме пачаў працаваць мабільны дадатак, які выключае музыку ў навушніках пры набліжэнні да чыгуначных пуцей. На адлегласці менш як 70 метраў блакуецца любы мэдыякантэнт, які прайграецца на тэлефоне, у прыватнасці, музыка перастае гучаць на дэвайсе за 50 метраў. Пасля гучыць абвяшчальны сігнал, каб чалавек звярнуў увагу, ці няма надыходзячага цягніка.

Сяргей Дучэнка, афіцыйны прадстаўнік УУС Брэсцкага аблвыканкама: "Гэта дадатак сямейнага тыпу. Ён дазваляе, у тым ліку і бацькам, бачыць месцазнаходжанне сваіх дзяцей. Вы бачылі на практыцы, што, калі чалавек слухае музыку, ён адцягваецца, і гэты мабільны дадатак нагадвае яму аб тым, што ён набліжаецца да асабліва небяспечнага пешаходнага шляху, які знаходзіцца на чыгуначным пераездзе".

Дадатак закліканы знізіць дзіцячы траўматызм на чыгунцы. Пакуль ён даступны толькі на аперацыйнай сістэме Android.