Мелодыі ваенных гадоў і танцы пад вокнамі франтавікоў

8 мая 2020
Мелодыі ваенных гадоў і парад пад вокнамі! У святочным кіцелі і з узнагароднымі медалямі, але ў сваім доме слухаў франтавыя песні  Герой Савецкага Саюза Васіль Мічурын. Канцэрт пад яго вокнамі арганізавала Міністэрства абароны. Палкоўнік у адстаўцы  прайшоў не толькі Вялікую Айчынную, але і савецка-фінскую вайну, за якую атрымаў званне Героя СССР. Дарэчы, Віктару Мічурыну  сто тры гады! І з такой біяграфіяй у свеце мала хто яшчэ ёсць. 

Музыка і танцы разгарнуліся і пад вокнамі  Івана Кустава! Ён другі Герой Савецкага Саюза, які жыве ў Мінску. Усяго ж, паводле звестак Мінпрацы на першае красавіка, у Беларусі амаль 5 000 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. 

Сказаць дзякуй героям Савецкага Саюза і павіншаваць з Вялікай Перамогай сёння прыехаў Міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін. Шчырая падзяка і цёплыя пажаданні яшчэ раз падкрэсліваюць, што подзвігі гэтых салдат Перамогі  не забытыя!