Мядзведзь завітаў у адну з вёсак Налібоцкай пушчы

30 мая 2019

Кадры, якія захапляюць і здзіўляюць. Касалапы трапіў у аб'ектыў камеры. Мядзведзь завітаў у адну з вёсак Налібоцкай пушчы. Работнікі аграсядзібы атрымалі відэа і размясцілі на сваёй старонцы ў Інтэрнэце. На кадрах бачна, што мядзведзь аблюбаваў слуп і доўга не адыходзіў.