Мядзведзь трапіў у аб'ектыў відэакамер на беларуска-літоўскай мяжы

4 мая 2018

Вось каму не трэба ні афармленне, ні дазвол, дык гэта мядзведзю. На беларуска-літоўскай мяжы звер-парушальнік трапіў у аб'ектыў відэакамер. Кадры, на якіх жывёліна ідзе ўздоўж падзяляльнай паласы, размясціла ў сваім акаўнце на Facebook пагранслужба Літвы. "Мішка касалапы па лесе ідзе, шышкі збірае, а віза яго дзе?" - жартуюць літоўскія пагранічнікі. Прагуляўшыся ля слупоў, звер пайшоў на тэрыторыю Беларусі, хоць і зрабіў гэта за кадрам.