Медустановы Віцебска вяртаюцца да аказання профільнай дапамогі

19 мая 2020
У Віцебску аддзяленні бальніц, на час перапрафіляваныя пад лячэнне пнеўманій, вяртаюцца да звычайнага рэжыму працы. З наступнага тыдня да звыклых абавязкаў вернецца і калектыў абласной клінічнай бальніцы. Пад назіраннем урачоў ужо былыя пацыенты будуць заставацца і пасля выпіскі. У санаторыях рэгіёна яны пройдуць курс рэабілітацыі. Сёння сітуацыю ў вобласці на месцы асабіста праінспектаваў міністр аховы здароўя. Вольга Маслоўская працягне тэму (відэа).