Медустановы Мінска вяртаюцца да планавага рэжыму працы

26 мая 2020
Бальніцы Мінска вяртаюцца да звыклага рэжыму працы. Ужо аднавілі планавую шпіталізацыю ў анкалагічным дыспансеры. У найбліжэйшыя дні ўрачы зноў пачнуць праводзіць аперацыі, а на наступным тыдні там пачнуць прымаць хворых па ўсіх профільных  напрамках. Пакуль тут на лячэнні знаходзяцца яшчэ 73 пацыенты з каранавіруснай інфекцыяй. Як паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя, вяртанне бальніц да звычайнага графіка пройдзе паступова - у залежнасці ад эпідсітуацыі.

Дзмітрый Піневіч, першы намеснік міністра аховы здароўя Беларусі: "З наступнага тыдня пачне прымаць па сваім профілі гарадская гінекалагічная бальніца. Яна была прызначана для далечвання шэрагу пацыентаў, і мы плануем, што гэта будзе БХМД, куды ўжо сёння прыпынена шпіталізацыя. Мы будзем планава ўводзіць работу ў рэжым, які цалкам адпавядае звычайнаму перыяду".

Медустановы па ўсёй краіне вяртаюцца да аказання пацыентам планавай дапамогі. Паводле слоў першага намміністра аховы здароўя, чакаецца, што першым чынам, да звычайнага рэжыму працы вернуцца асобныя бальніцы ў Віцебскай і Магілёўскай абласцях.