Медработнікаў Віцебскай абласной бальніцы падтрымаюць сёння падчас музычнага анлайн-марафону

24 апреля 2020
Прадзюсарскі цэнтр "СПАМАШ" апоўдні дасць старт другому шматгадзіннаму  YouTube-канцэрту і адкрые збор грошай для набыцця  сродкаў засцярогі. У студыі гукапісу праспяваюць  тры  дзясяткі беларускіх артыстаў, вакальную эстафету пачне Аляксандр Саладуха. Фармат праекта абнавілі: акрамя выступленняў прагучаць словы падтрымкі ад артыстаў, якія штогод удзельнічаюць у "Славянскім базары ў Віцебску". Так, віртуальнае прывітанне ў прамым эфіры перададуць Роза Рымбаева, Алег Газманаў, Томас Невергрын, Дзяніс Майданў. Паміж песнямі  вядучыя пагутараць з кіраўніцтвам Віцебскай вобласці і прадстаўнікамі бальніцы.

Першы вакальны марафон паставіў рэкорд у канцэртным таймінгу. У падтрымку медыкаў спявалі на працягу  дзесяці гадзін, на дабрачынны рахунак 3-й сталічнай клінічнай бальніцы паступіла  больш  за 24 тысячы беларускіх рублёў.