Медработнікі атрымалі першыя разліковыя лісты з даплатамі за працу ва ўмовах складанай эпідсітуацыі

20 мая 2020
Медыцынскія работнікі атрымалі першыя разліковыя лісты з даплатамі за працу ва ўмовах складанай эпідэмічнай сітуацыі. Нагадаем, такое права - прэміраваць медыкаў - даў указ Прэзідэнта. У прыватнасці, ён гарантаваў даплаты тым, хто працуе з COVID-пацыентамі. Гэтыя сумы вар'іруюцца ад 300 да 4 тысяч рублёў і залежаць ад кваліфікацыі і рэжыму працы. 

Практыка такіх выплат у краіне новая. Кіраўнікоў усіх медыцынскіх устаноў арыентавалі на шырокае растлумачэнне нормаў указа. Аб'ём выплат вялікі і вельмі кропкавы. Але ў асобных выпадках пытанні ва ўрачоў засталіся. Сёння наша здымачная група выехала ў Бабруйск на падстанцыю хуткай медыцынскай дапамогі і пагаварыла з медыкамі. З людзьмі сустрэлася і кіраўніцтва горада, а таксама абласное ўпраўленне аховы здароўя. Адказалі на пытанні тых, хто прыйшоў, паабяцалі асабістыя сустрэчы і з тымі, у каго аб'ектыўна не атрымалася прысутнічаць у зале. І запэўнілі, што кожны спецыяліст атрымае растлумачэнне наконт механізму даплат і выніковых сум у разліковых лістах. 

Кропка далёка не пастаўлена. Мы працягваем сачыць за сітуацыяй.