Медперсаналу налічаюць надбаўкі за працу ва ўмовах, звязаных з інфекцыямі

8 мая 2020
У Беларусі сталі налічаць надбаўкі медперсаналу за працу ва ўмовах, звязаных з інфекцыйнымі захворваннямі. Нагадаем, указ Прэзідэнта "Аб матэрыяльным стымуляванні працаўнікоў аховы здароўя" ўступіў у сілу 1 красавіка. Згодна з дакументам, штомесячная надбаўка будзе выплачвацца супрацоўнікам аховы здароўя ўсіх бюджэтных арганізацый, незалежна ад пасады. Гэта значыць, у гэту катэгорыю трапляюць урачы, малодшы медперсанал, санітаркі, сёстры-гаспадыні, вадзіцелі, ліфцёры і ўсе, хто ўдзельнічае ў аказанні дапамогі пацыентам з інфекцыямі. У найбліжэйшы час медыкі атрымаюць надбаўку за красавік.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя