Медперсаналу налічваюць надбаўкі за працу ва ўмовах, звязаных з інфекцыямі

7 мая 2020
У Беларусі сталі налічваць надбаўкі медперсаналу за працу ва ўмовах, звязаных з інфекцыйнымі захворваннямі. Нагадаем, указ Прэзідэнта "Аб матэрыяльным стымуляванні работнікаў аховы здароўя" ўступіў у сілу 1 красавіка. Згодна з дакументам, штомесячная надбаўка будзе выплачвацца супрацоўнікам аховы здароўя ўсіх бюджэтных арганізацый незалежна ад пасады. Гэта значыць, у гэтую катэгорыю трапляюць урачы, малодшы медперсанал, санітаркі, сёстры-гаспадыні, вадзіцелі, ліфцёры і ўсе, хто ўдзельнічае ў аказанні дапамогі пацыентам з інфекцыямі. У найбліжэйшы час медыкі атрымаюць надбаўку за красавік.

Алена Крутава, намеснік начальніка ўпраўлення Міністэрства аховы здароўя Беларусі: "Нават тыя, хто ўдзельнічае не пастаянна, а прыцягваецца для аказання медыцынскай дапамогі пацыентам. Яны атрымаюць не за ўвесь месяц, а разава, за тую змену, калі яны аказвалі меддапамогу пацыентам з COVID-19. Міністэрства аховы здароўя разам з упраўленнямі аховы здароўя, разам з падпарадкаванымі арганізацыямі праводзіць працу, каб усе гэтыя надбаўкі былі налічаны ў тэрмін, каб усе работнікі, якія ўдзельнічаюць у аказанні медыцынскай дапамогі пацыентам з COVID, атрымалі грошы своечасова і ў тэрмін".

Штомесячныя надбаўкі ўстанаўліваюцца загадам кіраўніка медустановы. Выплаты магчымыя як па асноўнай пасадзе, так і па пасадзе, якую супрацоўнік займае на ўмовах сумяшчальніцтва, а таксама пры звышурочнай працы. Нагадаем, памер узнагароды вар'іруецца ад 300 рублёў да 4 тысяч у залежнасці ад рабочай нагрузкі персаналу, узроўню небяспекі і адказнасці.