Мядовы спас - 2014 адкрыўся ў сталіцы

7 августа 2014

Ад пчол да пчаляроў - у Мінск злятаюцца аматары салодкага. У сталіцы сёння адкрыўся штогадовы 9-ты Міжнародны фестываль Мядовы спас - 2014. І ўжо з першага дня свята ласуны могуць ацаніць смак больш як паўсотні сартоў мёду ад пчаляроў не толькі нашай краіны, яшчэ Расіі, Украіны і нават Грузіі. Але своеасаблівым хедлайнерам фестывалю гэтага года стаў знакаміты ліпавы мёд з Башкартастана, адлегласць у чатыры тысячы кіламетраў пчаляры пераадольваюць ужо другі раз.


Акрамя салодкай дэгустацыі гасцей фестывалю кожны дзень чакаюць конкурсы і віктарыны. Больш за тое, спецыялісты па мёдзе дапамогуць пакупнікам індывідуальна падабраць смачныя лекі. Кульмінацыяй свята праз тыдзень стане мядовы канцэрт, дзе кожнага госця ўзнагародзяць кілаграмам натуральнага мёду.