Медыцынскі турызм і экспарт турыстычных паслуг

20 ноября 2015

Сёння падвялі вынікі праграмы развіцця турызму ў Мінску за 5 гадоў. Падчас аб’езду самых папулярных турыстычных аб’ектаў горада асаблівую ўвагу звярнулі на разнастайнасць гасцінічных паслуг, падтрымку малога і сярэдняга бізнесу, а таксама на распрацоўку новых экскурсійных маршрутаў для замежных турыстаў. На Мінск прыпадае палова ад усяго аб'ёму экспарту турыстычных паслуг краіны. І адным з самых папулярных кірункаў застаецца медыцынскі турызм.