Медыцынскі кантроль узмоцнены на ўсіх пагранпунктах Беларусі

28 февраля 2020
Спецыяльны рэжым у Беларусі ўслед за Нацыянальным аэрапортам Мінск уведзены ва ўсіх наземных міжнародных пунктах пропуску. Праваахоўнікі прайшлі дадатковае навучанне методыцы ідэнтыфікацыі захварэўшых COVID-19. Усім пасажырам праводзяць абавязковы тэмпературны скрынінг. 

Антон Бычкоўскі, афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага пагранкамітэта Беларусі: "Пералік краін з неспрыяльным эпідэміялагічным становішчам пастаянна ўдакладняецца. Асобам, якія былі ў гэтых краінах, надаецца асаблівая ўвага. Асобы з прыкметамі інфекцыйнага захворвання ізалююцца з агульнага патоку і накіроўваюцца ў санітарна-каранцінны пункт, размешчаны непасрэдна ў пункце пропуску, дзе імі займаецца дзяжурны ўрач. Для працы з гэтай катэгорыяй асоб пагранічнікі забяспечаныя ўсімі неабходнымі сродкамі індывідуальнай абароны і гатовыя да любых сітуацый".