Медыцынскія службы Мінска працуюць у планавым парадку, сітуацыя ў горадзе спакойная

24 июня 2019

Медыцынскія службы сталіцы працуюць у планавым парадку, сітуацыя ў горадзе  спакойная. Сёння аб гэтым у эксклюзіўным інтэрв'ю нашаму каналу расказаў першы намеснік міністра аховы здароўя Беларусі Дзмітрый Піневіч. Урачы  манітораць як спартыўныя, так і неспартыўныя аб'екты, дзяжурныя дактары ёсць таксама на вакзалах і ў аэрапорце. Якасць аказання паслуг для жыхароў сталіцы не зменіцца. У Мінску працуе каля 200 брыгад хуткай дапамогі, сфарміраваны рэзерв спецыялістаў, гатовых аказаць неадкладную дапамогу ў любы час і ў любым месцы.

На спартыўных аб'ектах дзяжураць таксама валанцёры, яны акажуць першую медыцынскую дапамогу або выклічуць кваліфікаваных спецыялістаў.