Медыцынскія сёстры атрымліваюць віншаванні ў прафесійнае свята

12 мая 2020
Яны дапамагаюць выратоўваць тысячы жыццяў. Прафесійнае свята сёння адзначаюць медыцынскія сёстры. Віншаванні і падзякі яны атрымалі і ад кіраўніцтва цэнтральнага рэгіёна - сёлета анлайн. А граматы і дыпломы за плённую працу і адданасць прафесіі ўручалі ў працоўных калектывах. Напрыклад, у Мінскай абласной бальніцы іх атрымалі звыш 30 спецыялістаў. Многія з іх сваё прафесійнае свята сустракаюць на пасту. 


Медыцынскіх сясцёр рыхтуюць у Мінскай вобласці


Медыцынскіх сясцёр у Мінскай вобласці рыхтуюць у трох профільных каледжах - у Слуцку, Маладзечне і Барысаве. У апошнім штогод выпускаюць звыш двухсот спецыялістаў. Каб навучанне было максімальна практыкаарыентаваным, там дзейнічае новая лабараторыя па фарміраванні практычных навыкаў. Дарэчы, гісторыю складанай прафесіі адлюстравалі і ў мясцовым музеі. Там - архіўныя кадры, медыцынскія падручнікі, а таксама медыцынскія інструменты, якімі карысталіся ў мінулым стагоддзі.