Медыцынскія чахлы на кювезы для нованароджаных дзяцей перадалі Маладзечанскаму раддому

16 марта 2017

Шэсць вырабаў па сапраўдных медыцынскіх лякалах пашыла фіналістка конкурсу сацыяльных праектаў. Такія чахлы патрэбныя для таго, каб накрываць імі кювезы, дзе праходзяць лячэнне неданошаныя дзеці. Яны дапамагаюць ствараць адпаведны тэмпературны і гукавы рэжым. Спонсарскія сродкі на рэалізацыю праекта збіралі на папулярных краўдфандынгавых платформах. Усяго плануюць пашыць 60 такіх чахлоў і перадаць іх у тыя радзільні, дзе ёсць найбольшая патрэба.

Штогод у Маладзечанскім раддоме нараджаецца крыху больш за паўтары тысячы дзяцей. З іх – 2-3% датэрмінова.