Медыцынская дапамога для вяскоўцаў Мінскай вобласці будзе больш даступнай

19 декабря 2018

Плюс шэсць мабільных медыцынскіх комплексаў для Мінскай вобласці. Да канца тыдня новыя ФАПы "на колах" пачнуць курсіраваць у Пухавіцкім, Мядзельскім, Стаўбцоўскім, Капыльскім раёнах, а таксама ў Бярэзінскім і Барысаўскім. Такім чынам, медыцынская дапамога для вяскоўцаў будзе больш даступнай.

Акрамя таго, працягваецца і аснашчэнне найноўшым абсталяваннем раённых бальніц. У Барысаве працуе апарат МРТ. У найбліжэйшай перспектыве сістэму аховы здароўя ў горадзе ўзмоцняць і іншым абсталяваннем.

Тут жа, у Барысаве, праз тры гады з'явіцца і шматфункцыянальны дзіцячы корпус на 116 месцаў. У планах таксама і ўзвядзенне новага будынка станцыі пералівання крыві.