Больш як 100 тысяч медыцынскіх масак штодня вырабляюць у Беларусі
У Беларусі сітуацыя з каранавірусам стабільная. Выпадкаў заражэння не выяўлена. Між тым, у некаторых тэлеграм-каналах пачала з'яўляцца інфармацыя аб нібы недахопе медыцынскіх масак у аптэках. Як заявілі сёння ў Міністэрстве аховы здароўя, сродкаў індывідуальнай аховы досыць. Больш як 100 тысяч масак штодня вырабляюць на айчынных прадпрыемствах. Складскія запасы складаюць больш за паўтара мільёна тканкавых павязак. Купіць іх можна ў любой аптэцы.
Барыс Андрасюк, намесник міністра аховы здароўя Беларусі: "На сённяшні дзень самы просты - гэта звычайная маска, яна каштуе каля 15 капеек. Калі браць па 10-20 штук, то не бачу неабходнасці. Яна будзе каштаваць яшчэ танней. Больш высокі клас, так званыя рэспіратары другога-трэцяга класа, больш выкарыстоўваюцца ў вытворчасцях, дзе працяглы кантакт. Яны разлічаныя на больш працяглы час. Іх цана пачынаецца ад 50-70 капеек, у залежнасці ад класа. На сённяшні дзень і простыя маскі, і рэспіратары, і рэспіратары высокага класа - усё ў наяўнасці".
Галоўнае ў прафілактыцы - выконваць правілы асабістай гігіены
Медыкі падкрэсліваюць - выконваць правілы асабістай гігіены значна эфектыўней, чым насіць маску. Пры гэтым павязкі варта мяняць кожныя дзве-тры гадзіны. А насіць ужо раяць ужо захварэўшым людзям, каб не распаўсюджваць інфекцыю.













