Медыкі, якія аказваюць паліятыўную дапамогу дзецям, пройдуць перападрыхтоўку

14 декабря 2016

У наступным годзе ў Беларусі плануецца правесці перападрыхтоўку медыкаў, што аказваюць паліятыўную дапамогу дзецям. Пра гэта сёння стала вядома на пасяджэнні нацыянальнай камісіі па правах дзіцяці. У цэлым у такой падтрымцы маюць патрэбу больш як 800 дзяцей - большасць атрымлівае догляд  дома, пры неабходнасці ў дзяржаўных дамах дзіцяці або ў стацыянары. Адну з такіх устаноў наведалі сёння і ўдзельнікі пасяджэння. Сюды, у сталічны дзіцячы дом № 1, па дапамогу накіроўваюць не толькі сірот, але і дзяцей разам з бацькамі. Палаты цалкам аснашчаны неабходным абсталяваннем і нават апаратамі  штучнай вентыляцыі лёгкіх.

Усяго  ў гэтым доме дзіцяці зараз жывуць больш за 70 малышоў. Кожнаму госцю  малышы падарылі навагоднія падарункі - сувеніры, якія зрабілі сваімі рукамі.