Медыкі фіксуюць павелічэнне зваротаў праз спякоту

31 июля 2018

На аварыйнасць на дарозе можа ўплываць і гарачае надвор'е. Спякота прытупляе ўвагу і рэакцыю, таму вадзіцелям неабходна быць асабліва пільнымі і па магчымасці адмовіцца ад далёкіх паездак. Дарэчы, трое чалавек з цеплавымі ўдарамі і яшчэ чацвёра з сонечнымі апёкамі звярнуліся да медыкаў у сталіцы.

Спякотнае надвор'е захаваецца да канца тыдня, асабліва ўважлівымі да свайго самаадчування неабходна быць пажылым людзям, дзецям і асобам з сардэчна-сасудзістымі захворваннямі. Найперш трэба адмовіцца ад працяглага знаходжання на вуліцы, спажываць даволі пітнай вады, не забываць і пра галаўныя ўборы.