Медыкі фіксуюць траўмы з-за галалёду

5 февраля 2018

Рэзкае пахаладанне не абыходзіцца без наступстваў. Медыкі фіксуюць траўмы з-за галалёду. У бальніцу хуткай дапамогі толькі сёння звярнуліся 10 мінчан. Пацярпелым падалі неабходную дапамогу. У асноўным зафіксаваныя моцныя ўдары і пераломы галенастопаў. Медыкі нагадваюць пра самыя простыя правілы бяспекі: абутак павінен быць на плоскай падэшве з пратэктарам. Трэба ўважліва глядзець пад ногі і пазбягаць выхаду на лёд.

Акрамя таго, пры мінусавых тэмпературах нельга забываць пра магчымае пераахаладжэнне: цёплы абутак, рукавіцы і шапка не дадуць сапсаваць атмасферу казачнай зімы.