Медыяфорум студэнцкіх і моладзевых СМІ ў Маскве

14 мая 2019

Як узяць добрае інтэрв'ю  з дапамогай аднаго слова? У чым сакрэт поспеху  ў медыяпрасторы? І чым пагражаюць грамадству лжывыя навіны? У Маскве праходзіць медыяфорум студэнцкіх і моладзевых СМІ "Прастора Еўразіі". Удзельнічаюць больш за 300  чалавек з Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана і Расіі. У першы дзень перад маладымі журналістамі выступілі кіраўнікі расійскіх СМІ, буйных інтэрнэт-парталаў, тэлевядучыя, журналісты і медыяэксперты. Зносіны праходзілі ў фармаце прэс-канферэнцыі, каб вопытныя апаненты  змаглі даведацца, што сёння перажываюць  моладзевыя СМІ еўразійскай прасторы.

Медыяфорум прадоўжыцца да 15 мая. Па заканчэнні Міжнародныя медыяпрэміі   ўручаць лепшым студэнцкім відэаблогерам, карэспандэнтам і фотакарэспандэнтам. А таксама вызначаць лепшае студэнцкае радыё, ТБ і моладзевае СМІ ЕАЭС.