Медалі ў гонар 70-годдзя Перамогі атрымалі жанчыны-ветэраны сталіцы

3 марта 2015

Медалі ў гонар 70-годдзя Перамогі тым, каму мы ўдзячныя за мірнае неба... Узнагароды сёння атрымалі 60 жанчын-ветэранаў  сталіцы. Усе яны падчас вайны вызвалялі беларускія гарады ад захопнікаў альбо абаранялі тыл у партызанскіх атрадах. Сустрэча выдалася сапраўды ўрачыстай: жывая музыка, кветкі і падарункі. Нагадаем, усяго ў сталіцы пражывае амаль 4 з паловай тысячы ветэранаў.