Медаль "100 гадоў міліцыі Беларусі" і асабістая падзяка Ігара Шуневіча супрацоўнікам Белтэлерадыёкампаніі

21 марта 2017

Медаль "100 гадоў міліцыі Беларусі" і асабістая падзяка міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча. Намеснік Старшыні Белтэлерадыёкампаніі Марат Маркаў, галоўны дырэктар Агенцтва тэленавін Іван Эйсмант і вялікі творчы калектыў АТН былі запрошаныя сёння ў галоўнае міліцэйскае ведамства. Да юбілейнай даты Белтэлерадыёкампанія падрыхтавала серыю дакументальных фільмаў "Гісторыя міліцыі ў асобах". Дзякуючы вялізнай працы фільм стаў жывой ілюстрацыяй міліцэйскай прафесіі.

Марат Маркаў, намеснік Старшыні Белтэлерадыёкампаніі: "Гэта якраз той выпадак, калі прыходзіць па запрашэнні МУС не толькі прыемна, але і вельмі ганарова. Сёння многія супрацоўнікі Белтэлерадыёкампаніі АТН атрымалі ўзнагароды заслужана. Мы не абмежаваліся толькі фільмам "Гісторыя міліцыі ў асобах". Зразумела, што мы на працягу ўсёй падрыхтоўкі да свята 100-годдзя беларускай міліцыі падтрымлівалі нашых любімых міліцыянераў. І я шчыра гэта гавару. Мы падтрымлівалі інфармацыйна, на любую просьбу і па ўласнай ініцыятыве адклікаліся".

12 месяцаў падрыхтоўчага этапа, паўгода здымачнага працэсу. Праца над фільмам для каманды АТН стала незабыўным вопытам, а прызнанне - заслужаным.